Эразмус+ праект у Італіі: музыка — мост між культурамі
Эразмус+ музычны моладзевы абмен 28 кастрычніка — 5 лістапада ў Італіі, Saracinesco (15 км ад Рыму). Запрашаюцца маладыя музыкі 16-21 год (4 чалавекі) + моладзевы лідар (18+). Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Анкету трэба запоўніць да 31 жніўня 2018.
18-20 верасня — адзін прадстаўнік каманды адправіцца на падрыхтоўчую сустрэчу, дзе даведаецца падрабязней пра месца правядзення і ўмовы. А ўжо з 28 кастрычніка да 5 лістапада адбудзецца музычны абмен, дзе возьмуць удзел прадстаўнікі 9 краінаў.
Штодзень будуць адбывацца:
- азнаямляльныя сустрэчы з музычнымі гуртамі
- прэзентацыі кожнай краіны аб музыцы і іх традыцыях
- практыкаванні для фінальнага канцэрта і іншыя музычныя заняткі
- вольны час.
Кошт даезду будзе кампенсаваны арганізатарам, ён забяспечвае са свайго боку таксама:
- трансфес з аэрапарта і ў аэрапорт;
- экскурсію па гістарычных мясцінах;
- ежу і пражыванне (трохразовае харчаванне + 2 перакусы);
- заняткі з трыма выкладчыкамі кансерваторыі “S. Cecilia”, якія ў тым ліку будуць рыхтаваць да выступлення;
- тур па «Музеі часу»
Адбор па наступных крытэрах: адпаведны ўзрост і ўнёсак за ўдзел – 40 еўра. Жаданне\наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям" — можна стаць валанцёрам на фестывалі «Каласы пад сярпом Тваім».
Крыніца: vk.com