Эразмус+ праца з мігрантамі (Італія)

Агульнай мэтай праекта INNER COMPASS (11-18 лютага, 2019) - Эразмус+ Італія з'яўляецца вывучэнне бягучай сітуацыі ў краінах-удзельніцах пытання міграцыі: канчатковая мэта прызначэння мігрантаў; радзіма або краіны транзіту мігрантаў; вывучэнне розных тыпаў міграцыі, уцекачоў, запытаў на прытулак. Арганізатары пакрываюць выдаткі на візу, дарогу, пражыванне і харчаванне. Неабходна самастойна зрабіць унёсак 30 еўра. Анкеты прымаюцца да 16 лістапада 2018.

Трэнінг для моладзевых работнікаў/ц і моладзевых лідараў/к:

  1. Для павышэння кампетэнтнасці працы з рознымі мэтавымі групамі, як уцекачы, мігранты і мясцовая моладзь;
  2. Для таго, каб змагацца з «мігрантафобіяй» і  для прадухілення радыкалізацыі і экстрэмізму сярод моладзі па сродкам адукацыі ў галіне правоў чалавека;
  3. А таксама пасродкам умення да адаптавання адукацыйных інструментаў і навучальных матэрыялаў - такіх як COMPASS,- для працы са сваімі мэтавымі групамі.


 Да ўдзелу запрашаюцца:

  • моладзевыя працаўнікі і моладзевыя лідары 18+
  • здольныя камунікаваць на ангельскай мове
  • непасрэдна працуюць з маладымі людзьмі, з бежанцамі і мігрантамі, рэпрэзентуюць моладзевыя арганізацыі;
  • і маюць досвед, прынамсі, у правядзенні аднога міжнароднага праекта.


Крыніца: mihck.info