Эразмус+ моладзевы абмен: маўчанне не золата!
пан, 2019-01-14 08:17
Тэма праекта «МАЎЧАННЕ НЕ ЗОЛАТА» (Грузія, 29 сакавіка - 6 красавіка) мае дачыненне да правоў чалавека і іх кантроля, у першую чаргу датычна кантролю анлайн-гвалту, звязанага з адрозненнямі па гендэрнай прыкмеце. Такія акты з'яўляецца толькі крокам на шляху да гвалту ў рэальным жыцці. Набіраюць лідара группы 18+ і 4 удзельніка/цы 16-30 гадоў. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам, заяўкі прымаюцца да 31 студзеня 2019.
Мэтай праекта з'яўляецца стымуляванне маладых людзей казаць пра гвалт і ўмець папрасіць аб дапамозе, умець аказаць сумесны супраціў гвалтоўным дзеянням.
Праект навучыць моладзь:
- як абараніць сябе ад подлых людзей, якіх можна сустрэць у рэальным жыцці і ў інтэрнэце пад выглядам добразычліўцаў, дарадцаў
- дапаможа сфармаваць пачуццё талерантнасці і павагі да тых, якія адрозніваюцца.
Патрабаванні для кандыдатаў і кандыдатак:
- цікава развіваць братэрскія ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі/цамі іншых краін
- цікавасць да правоў чалавека
- валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.
Умовы ўдзелу:
- Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
- рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра
- вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу ў фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям».
Крыніца: mihck.info