Эразмус+: Мастацтва ў гарадской прасторы (Іспанія)

Праект Эразмус+ Urban art as a way of youth participation (Мастацтва ў гарадской прасторы, як сродак для ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці) адбудзецца 20-26 траўня 2019 у Іспаніі. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра. Каб падацца, трэба запоўніць анкету да 17 лютага 2019 года.

“ARTivating youth” – гэта міжнародны праект у рамках праграмы Эразмус+ для моладзевых працаўнікоў/ц з арганізацый, якія працуюць з маладымі людзьмі ў мастацкіх напрамках і праз мастацтва ў грамадскай прасторы, каб матываваць маладых людзей да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Ад Беларусі шукаюць двух чалавек.

Мэты:

  • развіццё творчага пачуцця моладзевых працаўнікоў і працаўніц;
  • растлумачэнне, як выкарыстоўваць мастацтва для адукацыйных мэтаў;
  • уключэнне мастацтва ў паўсядзённую працу з моладдзю.


Удзельнікі і ўдзельніцы будуць вывучаць:

  • мастацкія адукацыйныя інструменты;
  • метады вулічнай адукацыі (Street education) праз мастацтва;
  • творчую дынаміку і заахвочванне матывацыі маладых людзей.


Крыніца: mihck.info