Erasmus +: Семінар па развіцці патэнцыялу ўніверсітэцкай адукацыі (Мінск)
24 лістапада 2016 года ў Мінску пройдзе семінар па развіцці патэнцыялу ў галіне вышэйшай адукацыі, які ладзіць беларускі офіс праграмы ЕС "Erasmus +". Запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, зацікаўленых у здзяйсненні міжнародных праектаў у межах гэтай праграмы.
Трэнінг разлічаны на 7 гадзін. Вядоўца-трэнер - Аляксандр Рытаў, кіраўнік аддзела міжнародных сувязей Белдзяржуніверсітэта. Трэнінг разлічаны на 20 удзельнікаў. Навучэнцы даведаюцца пра фармулёўку мэтаў і рэзультатаў праектаў, паняцце логіка-структурнай матрыцы і асаблівасці разліку бюджэта.
Для ўдзелу ў семінары неабходна адправіць заяўку з апісаннем ідэі свайго праекта на адрас сеціўнай пошты: [email protected] (з тэмай ліста "Трэнінг па CBHE"). Набор ідзе па 16 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тут.
Паводле European Union in Belarus