Erasmus +: Навучанне студэнтаў БДУ ва Ўніверсітэце Арыстоцеля ў Салоніках
Кіраўніцтва міжнародных сувязей Белдзяржуніверсітэта ладзіць конкурс сярод студэнтаў БДУ на навучанне ва Ўніверсітэце Арыстоцеля ў Салоніках (Грэцыя) у восеньскім семестры 2016-2017 навучальнага года.
Навучанне ажыццяўляецца ў межах міжнароднай праграмы Erasmus+ па наступных дысцыплінах: філалогія, гісторыя і археалогія, псіхалогія, ангельская мова і літаратура, інфарматыка, права, эканоміка, палітычныя навукі, геалогія, хімія, інфарматыка, журналістыка і масавыя камунікацыі, тэалогія, французская мова і літаратура, сельская гаспадарка, нямецкая мова і літаратура, матэматыка, выяўленчае і прыкладное мастацтва, італьянская мова і літаратура, лясная гаспадарка і навакольнае асяроддзе.
Дэдлайн падачы заявак - 13:00 па мінскім часе 6 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Bsu.by.