Erasmus Mundus: Магістратура ў галіне журналістыкі, медыя, глабалізацыі

Студэнты, якія жадаюць атрымаць магістарскую ступень у галіне журналістыкі, могуць падаць заяўку на гэтую стыпендыю.

Кандыдаты мусяць валодаць ступенню бакалаўра.

Па магістарскай праграме, першы год навучання пройдзе ў Орхускім універсітэце (Данія), другі - у адным з еўрапейскіх універсітэтаў (у Амстэрдаме, Лондане, Гамбургу, інш.).

Падчас другога семестра ў першы год навучання ёсць магчымасць прайсці праграму таксама ў вышэйшых навучальных установах Амерыкі (Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, Сіднейскім тэхналагічным універсітэце, інш.). Патрабуецца добрае валоданне ангельскай мовай.

Дэдлайн - 10 студзеня 2017 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле IJnet.org