Erasmus +: Моладзевы семінар у Чэхіі
Пры падтрымцы еўрапейскай праграмы Erasmus+ з 19 па 27 кастрычніка 2014 года ў сталіцы Чэхіі Празе адбудзецца моладзевы семінар пад назвай «Wear the coat - bring the change». Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца маладыя і мэтанакіраваныя актывісты ў разнастайных сферах ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Тэма міжнароднага семінару - актыўны ўдзел моладзі ў сучасным жыцці грамадства.
Семінар «Wear the coat - bring the change» будзе праходзіць цалкам на ангельскай мове. Арганізатары мерапрыемства часткова пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў: яны дапамагаюць у атрымані візы, забяспечваюць харчаванне і пражыванне і кампенсуюць 70% транспартных выдаткаў.
Зацікаўленыя кандыдаты мусяць даслаць ліст на e-mail: [email protected]. У лісце неабходна пазначыць досвед удзелу ў міжнародных праграмах Erasmus+ ці Youth in Action, а таксама матывацыю (прычыну і мэту такога ўдзелу). Апошні тэрмін падачы заяўкі - 4 жніўня 2014 года.
Паводле civilforum.by