Erasmus +: Моладзевы абмен у Італіі
З 22 па 29 верасня 2014 года ў Таскане (Фларэнцыя) у межах праграмы Erasmus + адбудзецца моладзевы абмен “E-motion”. Мэта праекту - развіццё дыялогу паміж грамадствамі, якія сутыкнуліся з праблемамі ксенафобіі і расізму на глебе працэсаў міграцыі (як зьнешняй, так і ўнутранай).
Падчас праекту кандыдаты з Беларусі, Італіі, Харватыі і Малдовы сустрэнуцца з імігрантамі і праз іх асабісты жыццёвы вопыт азнаёмяцца з праблемамі сацыяльнага развіцця сучасных грамадстваў.
Патрабаванні да кандыдатаў: узрост ад 18 да 25 гадоў; цікавасць да міграцыйных пытанняў; адсутнасць прафесійнага вопыту ў межах тэмы праекту; высокая матывацыя; базавы ўзровень валодання ангельскай мовы, дастатковы для ўдзелу ў мерапрыемствах. Арганізатары забяспечваюсь удзельнікам моладзевага абмену харчаванне і пражыванне, а таксама кампенсуюць 70 % транспартных выдаткаў. Дэдлайн - 7 жніўня 2014 года. Падрабязнасці - на сайце.
Паводле aboss.by