Erasmus +: Конкурс грантаў для студэнтаў і выкладчыкаў БДУ
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ладзіць конкурс грантаў на навучанне / выкладанне ў адным з партнёрскіх універсітэтаў Еўразвязу ў межах праграмы Erasmus+. Да ўдзелу запрашаюцца: выкладчыкі, студэнты (акрамя першага і апошняга курсу), магістранты (першы год навучання), аспіранты (першы і другі год навучання). Спіс прымаючых універсітэтаў можна знайсці тут.
Патрабаванні да навучэнцаў: сярэдні бал - мінімум 7, валоданне замежнай мовай (згодна з патрабаваннямі замежнага ўніверсітэта), адсутнасць акадэмічных і фінансавых запазычанасцяў.
Кандыдаты-навучэнцы мусяць падаць наступныя дакументы:
- анкета навучэнца за подпісам намесніка дэкана і каардынатара па Erasmus+,
- план навучання ў прымаючым універсітэце (запланаваныя курсы, дысцыпліны, крэдыты ECTS - не больш 30) - падпісваецца на факультэце,
- акадэмічная даведка за ўвесь перыяд навучання (аспіранты рыхтуюць CV),
- дакумент, які падцвярджае ўзровень валодання замежнай мовай (сертыфікат / даведка выкладчыка / самастойная адзнака па еўрапейскай форме - не вітаецца),
- матывацыйны ліст.
- для аспіранта - ліст ад універсітэта, які прымае.
Спіс дакументаў для кандыдатаў-выкладчыкаў:
- анкета выкладчыка,
- рэзюмэ,
- дакумент-пацверджанне валодання мовай мабільнасці,
- план выкладання / стажыроўкі,
- абгрунтаванне значнасці рэзультатаў мабільнасці для БДУ,
- ліст падтрымкі прымаючага ўніверсітэта.
Пакет дакументаў (на рускай мове) неабходна даслаць у электронным варыянце на е-мэйл: [email protected], бумажны варыянт неабходна прадставіць асабіста па адрасе: Мінск, вул. Ленінградская, 20, пакой 407 (час працы: 9:00 - 13:00, 14:00 - 17:00, тэл. для даведак: (017) 209 53 32).
Дэдлайн - 15:00 15 кастрычніка 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра праграму - тут.
Паводле: Adukacyja.info.