Erasmus +: Інфармацыйны дзень у Гомелі

6 снежня 2016 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пройдзе інфармацыйнае мерапрыемства, прысвечанае праграме ЕЗ "Erasmus +" з удзелам прадстаўніцы Выканаўчай агенцыі па адукацыі, культуры і аўдыёвізуальных сродках Еўракамісіі Франс Дантэн.

Мэта мерапрыемства - інфармаванне ўсіх зацікаўленых пра трэці конкурс прапаноў праектаў для праграмы "Erasmus +".

На сустрэчу запрашаюцца адказныя за рэалізацыю міжнародных праектаў і праграм супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя. Рэгістрацыя на мерапрыемства ідзе па 2-га снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

Паводле NGO.by