Ельскі ўніверсітэт: Стыпендыяльная праграма імя Марыса Грынберга (ЗША)
Ельскі ўніверсітэт (Злучаныя Штаты) вітае лідараў з любой краіны свету, якія вылучыліся ў сваёй прафесіі ў краіне, рэгіёне ці на міжнародным узроўні, і прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Марыса Грынберга у 2017 годзе.
Стыпендыятамі могуць стаць прадстаўнікі розных сфер: бізнесу, НДА, мастацтва, медыя, абароны ці рэлігіі.
На праграму запрашаюцца кандыдаты, якія адыгрываюць ролю ў руху і паскарэнні працэсаў перамен.
У праграме будуць удзельнічаць прадстаўнікі розных сектараў з усяго свету, розных спецыяльнасцей і талентаў.
Тэрмін праграмы - з сярэдзіны жніўня па сярэдзіну снежня 2017 года.
Профіль кандыдатаў:
- ад 5 да 20 гадоў прафесійнага стажу, дэманстрацыя прафесійных дасягненняў, сярэдні ўзрост кандыдатаў праграмы - 39 гадоў;
- вольнае валоданне ангельскай мовай;
- неамерыканскае грамадзянства.
Стыпендыя ўключае: пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў Нью-Хэйвэне (1-2-пакаёвая кватэра), медыцынскую страхоўку, выдаткі на вандроўку з роднай краіны (абодва бакі).
Дэдлайн - 7 снежня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Адказы на дадатковыя пытанні можна знайсці тут. Даведкі праз е-мэйл: [email protected].
Паводле Edu-Active.com