ELS: Конкурс эсэ для студэнтаў
ELS сумесна з Ініцыятывай ААН "Узаемадзеянне з акадэмічнымі кругамі" (UNAI) ладзіць конкурс студэнцкіх эсэ. Удзельнічаць могуць студэнты старэйшыя за 18 гадоў.
На конкурс прымаюцца эсэ памерам ня больш за 2 тыс. словаў. Працы тэматычна павінны быць скіраваныя да глабальных праблемаў у кантэксце 70-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і вызначаць новыя мэты ўстолівага развіцця, якое характарызуецца культурнай і моўнай разнастайнасцю.
Эсэ могуць быць напісаныя на адной з афіцыйных моваў ААН (рускай, ангельскай, французкай, іспанскай, кітайскай, арабскай), якая неабавязкова з'яўляецца роднай мовай ці мовай адукацыі канкурсантаў. Пераможцы конкурсу будуць запрошаны спрэзентаваць свае думкі і "планы дзеянняў" з 20 па 26 ліпеня 2015 года ў штаб-кватэру Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты). ELS забяспечыць авіапералёт, пражыванне і харчаванне.
Заяўкі прымаюцца да 23:59 25 сакавіка 2015 года. З умовамі конкурсу эсэ можна азнаёміцца тут. Дадатковая інфармацыя размешчана на афіцыйнай вэбстаронцы конкурсу.
Паводле Ijnet.org.