Экспрэс-курс па экажурналістыцы ў Гомелі

20-21 снежня 2014 года ў Гомелі пройдзе спецыялізаваны семінар рэдакцыі "Беларускага Зялёнага Партала" па журналісцкім майстэрстве ў галіне экалогіі. У праграме заняткаў: знаёмства з экалагічнай тэмай, вывучэнне крыніц інфармацыі, арганізацыя працы рэдакцыі, выкарыстанне бясплатных інтэрнэт-сервісаў для візуалізацыі "зялёных" тэмаў. Вядоўцы - Вітаўт і Лана Руднік, кіраўнікі Гродзенскай Школы маладога журналіста.

Удзел у семінары бясплатны.

Каб запісацца на семінар, неабходна даслаць ліст з кантактнымі дадзенымі (тэма ліста: "Семінар па экажурналістыцы") на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 17 снежня 2014 года.
 

Паводле Greenbelarus.info.