Экапартнёрства: Вакансія адміністратыўнага асістэнта праектаў (Беларусь)

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Экапартнёрства" шукае адміністратыўнага асістэнта праектаў.

Працоўныя абавязкі:

- арганізацыя семінараў, трэнінгаў (запрашэнне ўдзельнікаў, іх рэгістрацыя, размяшчэнне ў гатэлях, да т.п.);

- пераклад дакументацыі з ангельскай на рускую, з рускай на ангельскую мову;

- арганізацыя камандзіровак (замова квіткоў, гатэлю, інш.);

- падрыхтоўка справаздач пра мерапрыемствы (трэнінг, семінар);

- фінансавыя справаздачы па праектах;

- удзел у сустрэчах з партнёрамі арганізацыі;

- закупка канцылярскіх тавараў;

- уборка памяшкання;

- прыём тэлефонных званкоў і да т.п.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- валоданне ангельскай мовай;

- вышэйшая адукацыя ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, эканомікі, бізнес-адміністравання, замежных моў ці грамадскіх навук;

- магчымасць удзелу ў камандзіроўках;

- кампутарная пісьменнасць;

- працоўны досвед мінімум 2 гады.

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ на е-мэйл: [email protected].

Падрабязней пра вакансію - тут.

 

Паводле EcoPartnerstvo.by.