Экадом шукае ў каманду юрыста/ку

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" запрашае да супрацоўніцтва юрыста/ку для прававых кансультацый грамадзян і ініцыятыў па экалагічных пытаннях, у тым ліку для прававога суправаджэння грамадскага экалагічнага руху Зялёны дазор, інфа-лініі «Зялёны тэлефон». Частковая ці поўная занятасць. Рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст можна дасылаць у вольнай форме на адрас: [email protected] да 10 снежня 2018.

Што ўваходзіць у абавязкі:

  • прававыя кансультацыі для мясцовых жыхароў, актывістаў/к;
  • падрыхтоўка зваротаў, запытаў, скаргаў і інш.;
  • камунікацыя з дзяржаўнымі органамі;
  • аналітычная праца: аналіз заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі;
  • удзел у мерапрыемствах (грамадскіх абмеркаваннях, сходах, сустрэчах з мясцовымі актывістамі/камі, ініцыятывамі).

 

Патрабаванні да кандыдатаў/к:

  • юрыдычая адукацыя, магчыма няскончаная або сярэдне-спецыяльная;
  • жаданне разбірацца ў новых, складаных пытаннях, вырашаць нестандартныя задачы;
  • быць высока самаарганізаваным;
  • гатоўнасць вучыцца і развівацца.


Крыніца: greenbelarus.info