Эка-арт фестываль Выспы Дулебы (Магілёўшчына)

3-4 верасня 2016 года ў Клічаўскім раёне (Магілёўшчына, Беларусь) пройдзе першы эка-арт фестываль "Выспы Дулебы".

Мерапрыемства ладзіцца ў фармаце "сямейнага ўік-энда".

Мэта фестывалю - пазнаёміць гасцей з прыродай Клічаўскага раёна і рэспубліканскім гідралагічным заказнікам "Выспы Дулебы", які мае статус міжнароднага значэння і ахоўваецца ў межах Рамсарскай канвенцыі (Канвенцыі пра водна-балотныя ўгоддзі).

Праграма фестывалю ўключае турнір лучнікаў, выступы рыцарскіх клубаў, музычныя канцэрты, фаер-шоў, інш.

Уваход вольны. З праграмай фестывалю можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы.

 

Крыніца: By.UNDP.org.