EIDHR: конкурс праектаў у сферы абароны правоў чалавека

Еўрапейскі інструмент у галіне дэмакратыі і правоў чалавека (EIDHR) абвяшчае конкурс праектаў сярод арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці ў сферы абароны правоў чалавека. Адабраныя канцэпцыі будуць запрошаны да напісання поўных версій праектаў у траўні 2019 года. Апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў - 21 снежня 2018.

Фінансаванне прадастаўляецца па наступных напрамках:

  • Падтрымка грамадзянскай актыўнасці і ўдзелу праз выкарыстанне лічбавых тэхналогій (ад 1 млн да 2,5 млн еўра).
  • Падтрымка праектаў супраць смяротнага пакарання (ад 500 тыс да 1,5 млн еўра).
  • Падтрымка ЛГБТ-праваабаронцаў і іх арганізацый у краінах, дзе яны падвяргаюцца найбольшай рызыцы дыскрымінацыі (ад 500 тыс да 2 млн еўра).


Усе неабходныя формы дакументаў для прыняцця ўдзелу ў конкурсе знаходзяцца тут.

Крыніца: ec.europa.eu