ЕГУ: Канферэнцыя, прысвечаная эфектам эпохі перабудовы
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на запрашае студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Еўропа-2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў". Удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з магістарскімі і бакалаўрскімі акадэмічнымі праграмамі ЕГУ.
Канферэнцыя пройдзе 15-16 траўня 2015 года ў Вільні.
Працоўныя мовы мерапрыемства - руская, беларуская, ангельская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 сакавіка 2015 года даслаць анлайн-заяўку. Вынікі конкурснага адбору будуць не пазней за 2-га красавіка. Студэнты, якім неабходна візавая падтрымка, могуць пазначыць у заяўцы пашпартныя дадзеныя. Віза выдаецца бясплатна.
Секцыі канферэнцыі:
- Сучасная сацыяльная тэорыя: перспектывы ў сітуацыі канцэптуальнага шматгалосся,
- Гісторыя на зломе эпох: выклікі мінулага / разнастайнасць будучыні,
- Гендарны паварот у сацыяльных навуках: інакшыя даследчыя стратэгіі і формы асэнсавання сацыяльнасці,
- Папулярызацыя ўрбанізму і новыя прафесійныя ідэнтычнасці,
- Працэсы "перабудовы" палітычных і эканамічных адносінаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Балтыі,
- Месца гістарычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў сучаснай Усходняй Еўропе,
- Вынікі рэфармавання публічнага адміністравання і новыя выклікі для эфектыўнай рэалізацыі публічнай палітыкі,
- Перспектывы развіцця прыватнага права,
- Канстытуцыяналізм і прававыя інструменты абароны правоў чалавека,
- Рэлігія і працэсы мадэрнізацыі і інш.
На перыяд правядзення канферэнцыі (15–16 траўня 2015 года) усім удзельнікам прадастаўляецца магчымасць бясплатнага пражывання.
Дадатковыя пытанні неабходна накіроўваць на эл. скрыню: [email protected].
Паводле Ehu.lt.