ÉGALITÉ: Медыямайстэрня ў Мінску
З 30-га красавіка па 2-га траўня 2015 года ў Мінску пройдзе трэнінг па стварэнні відэаінтэрв'ю, які ладзіць Медыямайстэрня "Эгалітэ".
Прадугледжаны ўмовы ўдзелу і аплата транспартных выдаткаў для людзей з абмежаванай фізічнай мабільнасцю.
Медыямайстэрня працуе пры спартова-рэабілітацыйным комплексе для людзей з інваліднасцю "Эгалітэ".
Трэнінг зарыентаваны на пачаткоўцаў, відэааматараў, якія жадаюць удасканаліць свае навыкі, атрымаць сучасныя медыйныя веды.
Падчас заняткаў ўдзельнікі 3-дзённага трэнінгу напішуць сцэнар, зробяць здымкі і мантаж уласнага відэаінтэрв'ю.
Праграма навучання ўключае:
- працу з відэа і гукам,
- знаёмства з асновамі відэамантажу,
- напісанне сцэнару для відэаінтэрв'ю,
- вывучэнне тэхнікі інтэрв'ю,
- досвед каманднай працы.
Вітаюцца студэнты і людзі з абмежаванымі магчымасцямі старэйшага ўзросту (больш за 50 гадоў). Перавагу атрымаюць заяўкі, якія падаюць каманды з 2-х чалавек, а таксама медыяаматары ці медыяспецыялісты.
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету да 21:00 26 красавіка 2015 года.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected].
Паводле Egalite.by.