ECLAB: Спектакль Шэрая вясёлка (Мінск)

25 чэрвеня 2016 года (субота) у Мінску ладзіцца паказ дакументальнага спектаклю "Шэрая вясёлка". Асновай сцэнару сталі інтэрв'ю жыхароў Мінска студэнтам Еўрапейскага коледжа "Liberal Arts" у Мінску (ECLAB). Тэма інтэрв'ю - "Я твой сучаснік". Тэкст п'есы склаў драматург Кастусь Сцешык. Ролі ў спектаклі выконваюць студэнты ECLAB, рэжысёр - Валянціна Мароз (кірунак ECLAB Сучаснае мастацтва і тэатр).

Спектакль арганізаваны ў межах "ECLAB_Інтэракцыі" - cерыі імпрэз (экскурсій, прэзентацый, кінапраглядаў, дыскусій і г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, прастора ЦЭХ.

Пачатак - а 16-й гадзіне. Уваход вольны. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

Паводле Eclab.by.