ECLAB: Навучанне па курсе "Cучаснае мастацтва і тэатр" у Мінску

25 лістапада (серада) 2015 года ў Мінску пройдзе прэзентацыя курсу Еўрапейскага каледжу "Liberal Arts" у Беларусі "Сучаснае мастацтва і тэатр".

Курс прэзентуюць Аляксандр Адамянц (дырэктар праекта "Еўрапейскі каледж "Liberal Arts" у Беларусі"), Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз (вядоўцы курсу).

Прадстаўнікі ECLAB распавядуць пра:

  • праграму курсу "Сучаснае мастацтва і тэатр", яго канцэпцыю, задачы і асаблівасці,
  • умовы паступлення,
  • формы працы ў працэсе навучання і г.д.

Курс "Сучаснае мастацтва і тэатр" уяўляе сабой сінтэтычны і міждысцыплінарны эксперымент, які спалучае тэорыю і практыку, аналіз і рэалізацыю творчых ідэй. Студэнты курсу пазнаёмяцца са знакавымі тэарэтычнымі тэксты, прымуць удзел у дыскусіях. Праграма навучання ўключае лекцыі і практыкум па арт-менеджменце.
Прэзентацыя ладзіцца па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў". Пачатак мерапрыемства - у 18.30. Уваход вольны. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.

Крыніца: ECLAB.