ECLAB набірае студэнтаў (Мінск)

Коледж Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) набірае студэнтаў. У 2016-2017 навучальным годзе атрымаць дадатковую нефармальную адукацыю можна па наступных кірунках:

- Сучаснае грамадства, этыка і палітыка.

- Масавая культура і медыя.

- Публічная гісторыя.

- Інтэрнэт і грамадства.

- Сучаснае мастацтва і тэатр.

Праграма навучання разлічана на 8 месяцаў - з кастрычніка 2016 па травень 2017 года - і ўключае прадметы й веды, якія немагчыма атрымаць ва ўстановах фармальнай адукацыі Беларусі. Адукацыйныя курсы - аўтарскія, распрацаваны выкладчыкамі дамыслова для Коледжу з улікам мадэлі навучання "liberal arts".

Абітурыенты мусяць напісаць эсэ і прайсці сумоўе. (Для навучання па накірунку "Сучаснае мастацтва і тэатр" неабходна яшчэ даслаць матывацыйны ліст.) Для тых, хто сумняецца ў сваіх сілах у справе напісання эсэ, выкладчыкі прапануюць прайсці адмысловы майстар-клас 6-га жніўня.

Дэдлайн набору студэнтаў Коледжа - 6 верасня 2016 года. З умовамі навучання і падачы заяўкі можна азнаёміцца тут.

Падрабязная інфармацыя пра адукацыйныя курсы - на гэтай старонцы.

Паводле ECLAB.by.