ECLAB: Лекцыя нямецкага драматурга Аляксандра Керлінга (Мінск)

Еўрапейскі коледж Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) запрашае на лекцыю нямецкага драматурга Аляксандра Керлінга "Копія і цытата", якая пройдзе 25 лістапада 2016 года ў Мінску.

Аляксандр Керлінг працуе ў Дортмундскім драматычным тэатры (Германія), адной з лепшых тэатральных лабараторый краіны.

Лекцыя ладзіцца пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў Мінску і МЗС Германіі.

Тэмы лекцыі:

- Як сучасны тэатр мусіць выказвацца пра медыя?

- Як мусіць выглядаць практыка крытыкі ідэй, выяў, наратыву ва ўмовах развіцця сацыяльных сетак і дыгіталізацыі медыя?

- інш.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Дзяржынскага, 57, Галерэя TUT.BY (9-ты паверх).

Уваход вольны. Пачатак - а 19-й. Падрабязная інфармацыя пра падзею - тут. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

Паводле Eclab.by