EaP Connect прапануе праграму для даследчыкаў

У межах праекту "EaP Connect" даследчыкі з краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Азербайджана) запрашаюцца да ўдзелу ў праграме "Enlighten Your Research". Гэтая праграма скіравана на прамоўцыю сектавага міжнароднага супрацоўніцтва даследчыкаў. Вітаюцца прапановы з боку даследчыкаў і іх партнёраў, якім чынам доступ да прасунутых даследчыцкіх сетак, тэхналогій і сістэм вылічэнняў можа палепшыць працэс навуковага доследу і пошуку.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі (каманды даследчыкаў) ў любой дысцыпліне, якія лічаць, што менавіта найноўшыя сервісы і інфармацыйныя тэхналогіі дазволяць дасягнуць макімальных вынікаў у канкрэтнай даследчай працы.

Праграма спрыяе развіццю сеткавага супрацоўніцтва вышэйшых навучальных устаноў і даследчыцкіх інстытутаў.

Абраныя ўдзельнікі праграмы будуць запрошану ў Грузію на штогадовую канферэнцыю "EaP Connect" (6-7 кастрычніка 2016 года), дзе змогуць прэзентаваць свой даследчыцкі праект, а таксама атрымаюць у далейшым падтрымку ў сваёй навуковай працы.

Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле EaPconnect.eu.