Дзіцячыя творчыя майстэрні ў Галерэі "Ў": Занятак па абстрактным жывапісе (Мінск)

27 сакавіка 2016 года "Дзіцячыя творчыя майстэрні ў Галерэі "Ў" (Мінск) ладзяць занятак па абстрактным жывапісе, прысвечаны творчасці нямецкага мастака Герхарда Рыхтэра.

Юныя навучэнцы курсу "У сярэдзіне карціны" змогуць зрабіць абстрактныя манатыпіі, паглыбіўшыся ў свет слынных мастацкіх палотнаў.

Занятак ладзіцца для дзетак ва ўзросце 7-12 гадоў.

Вядоўцы мерапрыемства:

- Сафія Садоўская (Беларусь) - мастацтвазнаўца, суарганізатарка і вядучая куратарка "Дзіцячых творчых майстэрняў у Галерэі "Ў". Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (Расія), анлайн-курс па інтэрактыўным вывучэнні мастацтва дзетак і дарослых (музей "MOMA", Нью-Ёрк, ЗША), працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor.

- Bazinato (Беларусь) - аўдыёвізуальны мастак, даследчык, грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка, навучаўся ў ЕГУ (Літва) на факультэце візуальнага дызайну і медыя. Вядоўцка аўтарскіх курсаў "Дзіцячых творчых майстэрняў у Галерэі "Ў", майстэрняў у межах праекту "Autism Inside Out", куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў праекту "Багна", трэнер Школы экалагічнага актывіста (Беларусь).

Занятак пройдзе з 14:00 да 15:30 па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў". Удзел платны.

Запіс ажыццяўляецца:

- па тэл.: (033) 303 59 60,

- праз е-мэйл: [email protected],

- на старонцы Фэйсбуку.

 

Паводле Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі "Ў".