Дзіцячыя творчыя майстэрні Галерэі Ў: Лекцыі па развіцці творчых задаткаў

У красавіку-траўні 2016 года ў межах Дзіцячых творчых майстэрняў мінскай Галерэі "Ў" пройдзе цыкл лекцыяў, прысвечаных творчасці дзяцей, развіццю іх мастацкіх здольнасцей і талентаў.

Серыя лекцыяў "Дзеці. Мастацтва. Творчасць" - выдатная магчымасць для бацькоў даведацца ад дасведчаных педагогаў, мастакоў і мастацтвазнаўцаў пра творчыя патрэбы дзяцей, развіцці творчага мыслення й крэатыўнасці з маленства.

Першая лекцыя "Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва" пройдзе 16 красавіка 2016 года па адрасе: вул. Азгура, 8, Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура. Уваход - па квітках музея (кошт - 30 тыс. бел. рублёў). Вядоўца - Соф'я Садоўская, мастацтвазнаўца і куратарка Дзіцячых творчых майстэрняў мінскай Галерэі "Ў".

Тэмы лекцыі:

  • Як размаўляць пра мастацтва з дзецьмі рознага ўзросту?
  • Якім чынам арганізаваць экскурсію/паход/вандроўку ў мастацкі музей альбо мастацкую галерэю?
  • Інш.

 

23 красавіка ў Нацыянальным Цэнтры сучасных мастацтваў пройдзе лекцыя "Эстэтыка дзіцячага малюнка". Вядоўца - Алёна Гіль - дзіцячы педагог, мастак-дызайнер. Пачатак - а 17-й. Уваход - па квітках музея (кошт - 15 тыс. бел. руб.)  Адрас: Мінск, вул. Някрасава, 3.

 

12 траўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. Леніна, 20) ладзіцца лекцыя Наталлі Няборскай (заснавальніцы мінскай студыі выяўленчага мастацтва "Калякі-Малякі") "Як разглядзець талент?". Уваход - па квітках музея. Пачатак - а 18-й.

 

18 траўня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (былы Музей сучаснага мастацтва) ў Мінску пройдзе лекцыя "Чаму дзеці малююць?" кіраўніка дзіцячай арт-студыі "Востраў" Юрася Іванова. Пачатак - а 19-й гадзіне. Уваход - па квітках музея (кошт - 15 тыс. бел. руб.).

 

Даведкі па тэл.: (033) 303 59 60. Падрабязная інфармацыя - тут.
 

Паводле Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі "Ў"‎.