Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) у Беларусі шукае валанцёраў
сер, 2016-06-22 14:20
Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) у Беларусі запрашае на адкрыццё Цэнтра інавацый і партнёрства і шукае з гэтай нагоды валанцёраў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 год;
- веданне ангельскай;
- магчымасць правесці 1 ліпеня 2016 года разам з камандай UNICEF у Беларусі на свежым паветры.
Усе зацікаўленыя мусяць ліставаць да 12:00 па мінскім часе 24 чэрвеня 2016 года на е-мэйл: [email protected] (Надзея). Колькасць валанцёраў абмежаваная. Падрабязней - тут.
Паводле UNICEF Belarus.