Дзень адчыненых дзвярэй Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD

Інфармацыйнае бюро DAAD запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй 29 верасня 2014 года. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя стыпендыяльных праграм DAAD (Германскай службы акадэмічных абменаў) на 2014-2014 навучальны год.

Госці сустрэчы азнаёмяцца з актуальнымі прапановамі ў межах стыпендыяльнай праграмы, а таксама з патрабаваннямі да дакументаў кандыдатаў, асаблівасцямі падачы заяўкі праз інтэрнэт-партал.

Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 29 верасня з 14 да 18 гадзін па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, дом 65, корпус 11 а, аўдыторыя 101.

Паводле adukacyja.info