Дзень адчыненых дзвярэй Еўрапейскага коледжа Liberal Arts у Беларусі (Мінск)
25 жніўня 2016 года Еўрапейскі коледж Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) ладзіць Дзень адчыненых дзвярэй.
Абітурыенты змогуць даведацца пра ECLAB, накірункі навучання, пра спецыфіку мадэлі адукацыі Liberal Arts, і пра тое, як стаць студэнтам Еўрапейскага коледжа Liberal Arts у Беларусі.
У мерапрыемстве возьмуць удзел:
- Аляксандр Адамянц - кіраўнік праекта ECLAB;
- Вольга Шпарага - кіраўніца накірунка "Сучаснае грамадства, этыка і палітыка";
- Аляксей Братачкін - кіраўнік накірунка "Публічная гісторыя";
- Вольга Раманава - кіраўніца накірунка "Масавая культура і медыя";
- Канстанцін Ткачоў - кіраўнік накірунка "Інтэрнэт і грамадства";
- Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз - кіраўніцы накірунка "Сучаснае мастацтва і тэатр".
Таксама ў сустрэчы удзельнічаюць выкладчыкі і выпускнікі коледжа.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, ЦЭХ.
Пачатак - а 19-й гадзіне. Мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле Eclab.by.