Дзе знайсці сродкі на вучобу ў ЗША (вебінар)
пан, 2019-04-08 06:02
EducationUSA запрашае на бясплатны вебінар, прысвечаны пошуку фінансавання для навучання ў ЗША. Вебінар пройдзе 23 красавіка а 16.30. Спасылка для ўвахода на вебінар тут (пачне працаваць за 5 хвілін да пачатку).
Вебінар будзе прысвечаны пытанням атрымання фінансавання для замежных студэнтаў і студэнтак, якія плануюць навучанне ў ЗША. На вебінары вы даведаецеся, чаму выдзяляецца такая фінансавая дапамога і што трэба зрабіць, каб ваша заяўка была найбольш канкурэнтаздольнай.
Крыніца: facebook.com