Дыскусійны клуб, прысвечаны Франкафоніі (Мінск)

 

Медыятэка Амбасады Францыі ў Беларусі ладзіць у Мінску дыскусійны клуб, прысвечаны Франкафоніі.

Сустрэча пройдзе 29 сакавіка (аўторак) 2016 года па адрасе: вул. Гікалы, 4, Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна.

Пачатак - а 17-й гадзіне.

У мерапрыемстве возьме ўдзел Клэр-Эліз Юбэр - Аташэ па пытаннях моўнага супрацоўніцтва, намеснік Дарадцы па супрацоўніцтве і культуры Амбасады Францыі ў Беларусі.

Даведкі па тэл.: (017) 211 36 71.

 

 

 

 

 

Паводле AmbaFrance-by.org.