Дыскусія ў Мінску: Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці
28 красавіка 2017 г. ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, 2-гі паверх, адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?». Рэгістрацыя пачынаецца ў 18:30. Пачатак дыскусии - а 19 гадзіне.
Дыскусія арганізуецца ў межах праграмы "CHOICE: Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement", які фінансуецца і рээалізуецца ва Украіне, Беларусі, Арменіі, Малдове пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Асноўны змест, які прапануецца да абмеркавання, - напрацоўкі і рэкамендацыі па працы ў сектары гісторыка-культурнай спадчыны, зробленыя цягам амаль двух год разгортвання праграмы CHOICE.
Праграма CHOICE разглядае культурную спадчыну як рэсурс для развіцця мясцовых суполак, умацаванне сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Удзел у ёй бяруць 10 праектаў, прысвечаных як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыне. Завяршыцца праект у чэрвені бягучага года.
Першая з дзвюх запланаваных дыскусій ад CHOICE-Беларусь будзе прысвечаная асаблівасцям беларускага кантэксту працы з гісторыка-культурнай спадчынай, асноўным фактарам і выклікам, з якімі сутыкаюцца адмыслоўцы штодзень. Асобная ўвага будзе нададзеная магчымасцям фармавання новай, грамадзянскай суб’ектнасці ў вырашэнні супольных прафесійных пытанняў аховы і інтэрпрэтацыі нашай спадчыны.
У размове прымуць удзел эксперты:
- Андрэй Ягораў, дырэктар “Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі”, палітолаг, аналітык;
- Ігар Раханскі, рэстаўратар, кіраўнік праектнага бюро Беларускага камітэта ICOMOS;
- Уладзімір Мацкеквіч, метадолог, філосаф, аналітык, грамадскі дзеяч;
- Сцяпан Стурэйка, культурніцкі антраполаг, выкладчык, даследчык;
- Ігар Чарняўскі, экс-загадчык упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі;
- Антон Астаповіч, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходная папярэдняя рэгістрацыя - 27 красавіка 2017 года 12:00 па спасылцы.