Дыскусія «Што такое палітыка: паміж барацьбой за ўладу і грамадзянскім удзелам»

30 чэрвеня | 19:00 | zoom, рэгістрацыя анлайн па спасылцы. У сучасных грамадскіх дыскусіях слова «палітыка» мае мноства значэнняў. Адны яе значэнні адсылаюць да дзяржавы і дзейнасці яе інстытутаў, іншыя — да палітычнага працэсу і разнастайных формаў грамадзянскай актыўнасьці.

У акадэмічных слоўніках палітыка звязваецца з размеркаваннем улады і ўсталяваннем уладных адносін у грамадстве, а не толькі з дзяржаўным кіраваннем. Мэты, механізмы і інструменты як палітычнай барацьбы, так і палітычнага ўдзелу, абмяркоўваюцца на канферэнцыях і публічных пляцоўках, а адрозненні ў вызначэннях увасабляюцца ў розных палітычных сістэмах.
 
У рамках дыскусіі нам хацелася б абмеркаваць, як розныя вымярэння палітыкі суіснуюць адзін з адным і што дазваляе вызначаць палітыку сёння як дэмакратычную. Як суадносяцца адзін з адным грамадзянскі ўдзел і палітычная барацьба, — у тым ліку ў пытаннях гендарнай роўнасці і экалагічнай справядлівасці. Нарэшце, з якімі азначэннямі палітыкі мы маем справу ў Беларусі і ці лічым неабходным і магчымым барацьбу за яе (утапічнае) пераазначэнне?

Удзельнікі ды ўдзельніцы дыскусіі:

  • Марыя Рогава, палітолаг, дактарантка Ўніверсітэта Осла;
  • Аляксей Талстоў, мастак, пісьменнік, культурны працаўнік;
  • Юлія Міцкевіч, гендарная экспертка, грамадзянская і палітычная актывістка, праектная менеджерка арганізацыі АБФ;
  • Вольга Шпарага, філосафка, ECLAB
     

Крыніца: facebook.com