Дыскусія пра нефармальную адукацыю (Мінск)

9 ліпеня 2016 года ў Мінску Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) і Прадстаўніцтва Deutscher Volkshochschul Verband e.V. у Беларусі ладзяць дыскусію "Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця".

Удзельнікі дыскусіі абмяркуюць надзённыя праблемы і тыя задачы, якія мусяць вырашацца праз адукацыю, высветляць, якія навыкі запатрабаваныя падчас крызы і ролю нефармальнае адукацыі ў іх набыцці. Запрашаюцца ўсе ахвочыя.

Дзя ўдзелу ў дыскусіі неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Мерапрыемства пройдзе з 14 да 16 гадзін па адрасе: Мінск, праспект газеты "Праўда", 11, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау.

 

Паводле Adukacyja.info.