Дыскусія «Перспектывы працаўладкавання маладых спецыялістаў» (Гродна)
пят, 2017-10-20 14:23
Праграма «Размеркаванне маладых спецыялістаў» запрашае студэнтаў, наймальнікаў, прадстаўнікоў навучальных устаноў, а таксама ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў дыскусіі «Перспектывы працаўладкавання маладых спецыялістаў», якая пройдзе ў горадзе Гродна. Мерапрыемства адбудзецца 29 кастрычніка 2017 года на адрас: г. Гродна, вул. Савецкая, 3 (Цэнтр гарадскога жыцця). Пачатак у 14.00.
У рамках дыскусіі плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:
- Сітуацыя на рынку працы маладых спецыялістаў.
- Ці павінна захоўвацца практыка размеркавання выпускнікоў у існуючым выглядзе?
- Якім чынам павінна аказвацца падтрымка працаўладкавання выпускнікоў, якія вучыліся за кошт уласных сродкаў?
- Якім можа быць узаемадзеянне грамадзянскай супольнасці і дзяржавы па папярэджанні парушэння правоў выпускнікоў пры размеркаванні?
- Як матываваць наймальнікаў прымаць на працу маладых спецыялістаў (напрыклад, прадастаўленнем падатковых ільгот)?
Пасля мерапрыемства ў студэнтаў і наймальнікаў будзе магчымасць атрымаць бясплатную кансультацыю па пытаннях размеркавання, таксама абмеркаваць перспектывы працаўладкавання - абмяняцца кантактамі, рэзюмэ.
Уваход на мерапрыемства вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.
Крыніца: vk.com/raspred_by