Дыскусія «Нябачныя дадзеныя пра моладзь»
аўт, 2018-05-15 09:25
Дыскусія «Нябачныя дадзеныя пра моладзь» адбудзецца 21 траўня ў 18.00 у бізнес-клубе ІМАГУРУ (вул. Фабрыцыуса, 4). У яе межах прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх і міжнародных арганізацый прэзентуюць моладзевыя зрэзы сваіх даследаванняў і падзеляцца найбольш удалымі прыёмамі выкарыстання экспертных дадзеных. Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца.
Акрамя гэтага ва ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц ёсць выдатны шанец даведацца:
- дзе шукаць дадзеныя, якіх не хапае менавіта ім,
- якім чынам здабытую інфармацыю інтэрпрэтаваць,
- як замест «даследавання дзеля даследавання» атрымаць дадзеныя, на якіх сапраўды можна грунтаваць праектную заяўку, працу сваёй аргаізацыі або ініцыятывы.
Крыніца: rada.fm