Дыскусія «Грамадзянская адукацыя ва Ўкраіне і Беларусі: розныя выклікі - адзіны падыход»

Дыскусія «Грамадзянская адукацыя ва Ўкраіне і Беларусі: розныя выклікі - адзіны падыход» адбудзецца 8 лістапада з 10:00 да 13:00 у памяшканні Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау (Мінск, Праспект Газеты Праўда, 11). Будзе абмяркоўвацца сістэма грамадзянскай адукацыі ва Ўкраіне і Беларусі. Таксама на сустрэчы будзе прадстаўлены аналітычны дакумент, які змяшчае рэкамендацыі для спецыялістаў нефармальнай адукацыі, якія зацікаўленыя ў арганізацыі ўкраіна-беларускіх праектаў. Арганізатары пакрываюць выдаткі па харчаванню (кава-паўза) і транспартныя выдаткі іншагародніх. Для ўдзелу ў адукацыйным курсе неабходна запоўніць заяўку. Тэрмін падачы анкет: 6 лістапада 2017 г.

Мэта мерапрыемства: павысіць інфармаванасць і актыўнасць спецыялістаў арганізацый грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь у пытаннях развіцця праграм грамадзянскай адукацыі.

Удзельнікі: Да ўдзелу запрашаюцца правайдары адукацыйных паслуг у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі - спецыялісты, якія ў сваёй дзейнасці наўпрост ці ўскосна займаюцца пытаннямі грамадзянскай адукацыі: трэнеры грамадскіх арганізацый, менеджэры адукацыйных праграм і інш.

У праграме мерапрыемства:

  • прадстаўленне украінска-беларускага праекта "Прасоўванне грамадзянскай актыўнасці праз нефармальную адукацыю";
  • прэзентацыя дакумента «Пазіцыя АДАіА па грамадзянскай адукацыі ў Беларусі»;
  • агляд вынікаў/напрацовак міжнароднага воркшопа па пытаннях грамадзянскай адукацыі ва Ўкраіне і Беларусі - выклікі, якія існуюць перад правайдарамі грамадзянскай адукацыі і магчымасці фарміравання ў насельніцтва актыўнай грамадзянскасці;
  • прадстаўленне рэкамендацый аб магчымым узаемадзеянні паміж грамадскімі арганізацыямі Ўкраіны і Беларусі па пытаннях развіцця ў гэтых краінах праграм па грамадзянскай адукацыі.

 

Крыніца: adukatar.net