Дысідэнты ў савецкі час і сёння - дыскусія (Мінск)
22 чэрвеня 2016 года (серада) у прасторы ЦЭХ у Мінску пройдзе дыскусія "Дысідэнты ў савецкі час і сёння" з удзелам Мішэля Ельчанінава (Францыя) - філосафа і аўтара кнігі "Новыя дысідэнты" (2016). Гэтая кніга знаёміць чытачоў з сучаснымі формамі культурніцкага пратэсту ў Расіі, Украіне, Беларусі, Кітаі, Індыі, Іране, Палестыне і Мексіцы. Кніга паўстала з размоў аўтара з інтэлектуаламі і актывістамі. Дыскусія ладзіцца ў межах "ECLAB_Інтэракцыі" - cерыі імпрэз (лекцый, прэзентацый, кінапраглядаў, экскурсій і г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці.
Пра аўтара: Мішэль Ельчанінаў напісаў прадмову да збору твораў беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч, які выйшаў у свет у Францыі ў 2015 годзе. У 2013 годзе падрыхтаваў да англамоўнае выданне "турэмнага ліставання" Надзеі Талаконнікавай (Pussy Riot) і філосафа Славоя Жыжэка, у 2016 годзе напісаў пасляслоўе да публікацыі ў Францыі "Справаздачы Нямцова".
Пачатак - у 18:30. Уваход вольны. Дыскусія пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, прастора ЦЭХ. Падрабязнасці - тут. Мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле Eclab.by.