Двухмесяцовая стажыроўка для журналістаў/к у Германіі
У 2020 годзе Internationale Journalisten-Programme ў дваццаты раз запрашае маладых журналістаў/к з краін Усходняй Еўропы і СНД узяць удзел у Праграме імя Марыён графіні Дёнхофф. Стыпендыя ўяўляе сабой аднаразовую выплату ў памеры 3.800 еўра, якая прадугледжвае пакрыццё расходаў на пераезд, пражыванне і харчаванне ў Германіі, медыцынскую страхоўку, а таксама візавы збор. Апошні тэрмін прыёму заявак 10 траўня 2020.
Праграма дае магчымасць маладым таленавітым журналістам/кам скласці сваё ўяўленне аб палітыцы, эканоміцы, культуры і грамадскім жыцці Германіі ў рамках двухмесячнай стажыроўкі ў рэдакцыі аднаго з нямецкіх СМІ і пазнаёміцца са стандартамі і прынцыпамі нямецкай журналістыкі.
Умовы ўдзелу:
- Узяць удзел у праграме могуць фрылансеры і штатныя супрацоўнікі/цы газет, тэле- і радыёкампаній, а таксама інтэрнэт-выданняў з вышэйназваных краін ва ўзросце 23 да 35 гадоў.
- Суіскальнікі/цы павінны валодаць нямецкай або англійскай мовай на такім узроўні, каб мець зносіны з нямецкімі калегамі і быць у стане самастойна весці інтэрв'ю.
Праграма пачнецца з уступнага семінара, які пройдзе з 26 па 30 верасня 2020 года ў Кіеве. Непасрэдна за ім 8-тыднёвая стажыроўка ў рэдакцыях. Пасля заканчэння стажыроўкі стыпендыят/ка абавязаны прадаставіць справаздачу аб сваёй працы, а таксама копіі апублікаваных матэрыялаў.
Неабходныя дакументы:
- ліст-абгрунтаванне матывацыі для ўдзелу ў праграме (на нямецкай або англійскай мове);
- рэзюмэ ў выглядзе табліцы з фатаграфіяй пашпартнага ўзору і ўказаннем даты нараджэння, паштовага адрасу з індэксам, а таксама адрасы электроннай пошты (на нямецкай або англійскай мове);
- рэкамендацыя галоўнага рэдактара ці кіраўніка аддзела. Фрылансеры павінны даць характарыстыку ад свайго асноўнага працадаўцы. У рэкамендацыі павінна быць паказана, што працадаўца не пярэчыць супраць адсутнасьці журналіста на час стажыроўкі;
- тры раней апублікаваных тэксту на мове арыгіналу (пераклад на нямецкую мову неабавязковы). Копіі матэрыялаў павінны ўтрымліваць лагатып выданні і дату публікацыі. Расшыфроўкі радыё- і тэлеперадач павінны быць завераныя рэдакцыйнай пячаткай. Матэрыялы на аўдыё- і відэа-носьбітах не прымаюцца;
- пацверджанне ведання нямецкай мовы (моўны сертыфікат, пасведчанне аб праходжанні моўных курсаў і г.д.);
- указанне перавагі па месцы праходжання стажыроўкі.
- няпоўны камплект дакументаў да разгляду не прымаецца.
Заяўкі прымаюцца як па пошце, так і па e-mail: [email protected]. Адбор прэтэндэнтаў ажыццяўляецца журы да 1 чэрвеня 2020 года.
Крыніца: baj.by