Другі міжнародны фестываль SPRAVA

4-5 жніўня ў вёсцы Белая Царква (165 км ад Мінска) пройдзе другі  міжнародны фестываль-узаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі SPRAVA. Квіткі ад 10BYN (1-дзённы білет на 5 жніўня) да 40BYN (3-дзённы білет 3-5 жніўня+харчаванне).

SPRAVA - міжнародны фестываль у вёсцы Белая Царква на маляўнічым паўвостраве каля руін храма ХVI стагоддзя. Там выступіць больш за 10 гуртоў і артыстаў, некалькі класічных аркестраў і тэатраў. Хэдлайнерамі стануць беларускае этна-трыа «Троіца» і беларуска-польскі этна-джаз-квінтэт Ulyanica.

Галоўная будаўнічая падзея SPRAVA сёлета - устаноўка незвычайнага пляжу. Сюды будзе прышвартаваўся пабудаваная падчас травеньскай міжнароднай школы архітэктуры SESAM 2018 Ex Nihilo плывучая платформа PLATFORMIX, на якой адбудуцца выступы класічных музыкаў. Акрамя таго, беларускія мастакі ўзвядуць некалькі малых лендарт-аб'ектаў у прахалоднай дубовай гаі паўвострава.

Крыніца: spravafestival.by