Другая канферэнцыя па альтэрнатыўнай адукацыі ў Мінску
У Мінску пройдзе другая канферэнцыя па альтэрнатыўнай адукацыі. Будучыня змяняе рэальнасць. Новы час ставіць новыя патрабаванні, у тым ліку і да адукацыі. Як можна навучаць дзяцей? Ці ёсць альтэрнатыва школе? Як вызначыцца з формай навучання для свайго дзіцяці? Як падтрымаць вашых сына ці дачку ў індывідуальнай траекторыі навучання? І, нарэшце, дзе самім знайсці рэсурс? На ўсе гэтыя пытанні вы знойдзеце адказы на другой канферэнцыі па альтэрнатыўнай адукацыі, якая пройдзе 20 траўня 2018 г. у канферэнц-цэнтры IBB па адрасе: Праспект Газеты “Праўда” 11. У праграме - лекцыі, круглыя сталы, прэзентацыі ініцыятыў, якія працуюць у сферы алтэрнатыўнай адукацыі (сямейныя кааперацыі, рэпетытарскія класы, прыватныя школы), прэзентацыя нефармальных летнікаў ды інш. У канферэнцыі будуць браць удзел эксперты з Беларусі і Расіі. Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +37544 7346352; +37529 6667647.
Для таго, каб мерапрыемства прайшло на належным узроўні, праекту неабходна сабраць яшчэ 2 778 BYN беларускіх рублёў. Цяпер ідзе збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе “Улей”. Падтрымаць праект можна па гэтай спасылцы.