Доўгатэрміновы валанцёрскі праект у Латвіі

Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта" шукае валанцёра для ўдзелу ў 10-месячным праекце "On Wings" ("На крылах") у Латвіі. Праект ладзіцца з 1 кастрычніка 2015 года па 31-га ліпеня 2016 года ў межах дзейнасці Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS) міжнароднай праграмы Erasmus +.

Вакансія адкрыта ў адной з арганізацыяў праекта "On Wings" ("На крылах") - супольнасці даследавання птушак "North Vidzeme Bird Research Society" (тэрыторыя муніцыпалітэта Гульбене, Латвія).

Валанцёр мусіць працаваць са школьнікамі 10-18 гадоў, якія цікавяцца вывучэннем жыцця птушак.

Абавязкі валанцёра:

  • арганізацыя экскурсій у межах муніцыпалітэту для дзяцей, школьнікаў і іх сем'яў,
  • стварэнне буклету пра дзейнасць супольнасці,
  • арганізацыя ворк-шопаў у пачатковай школе і моладзевым цэнтры,
  • вывучэнне латышскай мовы і культурных традыцыяў Латвіі,
  • напаўненне кантэнтам сайту litenesputni.lv і адпаведнай старонкі на Фэйсбуку,
  • зладзіць азнакамляльнае культурнае мерапрыемства, прысвечанае роднай краіне,
  • ладзіць спартовыя мерапрыемствы на свежым паветры.

Арганізацыя "North Vidzeme Bird Research Society" ажыццяўляе сумесную даследчую дзейнасць разам з Латвійскім арніталагічным таварыствам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост 18-30 гадоў,

- валоданне размоўнай ангельскай мовай,

- падрыхтаванасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краін ЕЗ і Ўсходняй Еўропы,

- зацікаўленасць прыродай, вывучэннем птушак і актыўнымі відамі адпачынку,

- жаданне атрымаць валанцёрскі досвед.

Арганізатары аплочваюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, візу і мясцовую страхоўку. Валанцёр будзе штомесяц атрымліваць грошы на кішэнныя выдаткі. Выдаткі падарожжа з Беларусі ў Латвію арганізатары каменсуюць часткова.

Кандыдаты мусяць да 30-га красавіка 2015 года даслаць матывацыйны ліст і рэзюмэ на ангельскай мове на е-мэйл: [email protected] (тэма ліста "EVS-Latvia").

Падрабязную інфармацыю пра Еўрапейскую валанцёрскую службу (EVS) можна прачытаць тут. Каб атрымаць практычныя парады па напісанні матывацыйнага ліста і рэзюмэ націсніце сюды.

 

Паводле Fialta.