Docudays UA - міжнародны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека

24-31 сакавіка 2017 года ў Кіеве (Украіна) пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Docudays UA.

Фестываль арганізаваны Украінскай Хельсінскай радай па правах чалавека.

У конкурснай праграме - дакументальныя стужкі, створаныя ў 2015-2016 гадах. У праграме фестывалю - кінапаказы, канферэнцыі, майстар-класы аўтараў дакументальнага кіно, дыскусіі, семінары, фотавыставы, інш.

Грашовыя прэміі пераможцаў у розных намінацыях - па 1 тыс. даляраў ЗША. З умовамі ўдзелу ў фестывалі можна пазнаёміцца тут.

Дэдлайн падачы заяўкі на ўдзел - 30 лістапада 2016 года.

 

Паводле IJnet.org.