Добрая воля: Сустрэча для юных музыкаў (Літва)
З 25-га лістапада па 4 снежня 2016 года ў горадзе Аўкштадварыс (Літва) у межах праграмы Erasmus + пройдзе сустрэча для музыкаў - юнакоў і падлеткаў.
Фонд "Добрая воля" (Польшча) запрашае на мерапрыемства 10 ўдзельнікаў ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў.
Сустрэча прысвечана развіццю навыкаў прасоўвання ўласнай творчасці. Удзельнікі падрыхтуюць музычнае выступленне, навучацца распаўсюджваць інфармацыю пра яго, рабіць відэакліпы і да т. п.
Арганізатары вітаюць музыкаў-пачаткоўцаў, прафесіяналізм не з'яўляецца перавагай пры адборы. Выдаткі на вандроўку, харчаванне і пражыванне пакрываюцца арганізатарамі. Магчыма кампенсацыя выдаткаў на афармленне візы.
Рэгістрацыйны ўнёсак удзельніка сустрэчы складае 30 еўра.
Патрабаванне да ўдзельнікаў - валоданне ангельскай мовай.
Таксама арганізатары шукаюць 2-х кандыдатаў, якія змогуць стаць кіраўнікамі групы (абмежаванняў па ўзросце няма). Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства - на гэтай старонцы.
Паводле Mihck.info