Для блогераў: Конкурс сусветнай турыстычнай арганізацыі
пят, 2014-08-01 10:56
Сусветная турыстычная арганізацыя праводзіць для блогераў конкурс «Турызм і развіццё супольнасцяў». Да ўдзелу запрашаюцца вандроўнікі, якія вядуць уласны блог і хацелі б падзяліцца досведам адносна турызму і яго эканамічнага, сацыяльнага ўплыву.
Галоўны прыз конкурсу - падарожжа ў Мексіку і ўдзел у святкаванні Сусветнага Дня турызму 27 верасня 2014 года. На конкурс прымаюцца тэксты, напісаныя на ангельскай, гішпанскай ці французскай мовах. Колькасць словаў – не болей за 500. Кандыдат конкурсу павінен быць старэцшым за 18 гадоў і з'яўляцца актыўным блогерам. Падаць конкурсную заяўку неабходна да 15 жніўня 2014 года.
Паводле adukacyja.info