DIG Awards: Відэаконкурс журналісцкіх расследаванняў

Стваральнікі відэа, фатографы, рэдакцыі ТБ, друку і інфармацыйныя агенцыі запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным відэаконкурсе журналісцкіх расследаванняў "DIG Awards". Вітаецца ўдзел як штатных журналістаў, так і фрылансераў. Намінацыі конкурсу: лічбавыя відэа для сайтаў навін, журналістыка дадзеных, лонгформ-рэпартаж, кароткі рэпартаж, відэарасследаванне, матэрыялы пра Італію.

Конкурсныя працы мусяць быць створаны пасля 15 чэрвеня 2015 года і суправаджацца субцітрамі на ангельскай мове.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прэміі ў памеры 1,5-2 тыс. еўра. За лепшы відэаматэрыял, прысвечаны Італіі, прадугледжаны спецыяльны прыз - грант у 20 тыс. еўра на стварэнне відэакантэнту.

Дэдлайн - 31 сакавіка 2016 года. Падрабязней - па спасылцы.

 

Паводле IJnet.org.