Deutsche Welle: Конкурс блогаў і анлайн-праектаў

Нямецкая медыякампанія "Deutsche Welle" ладзіць міжнародны конкурс блогаў і сеткавых супольнасцей "За грамадзянскую актыўнасць у сеціве". Прэмія прысуджаецца за лепшыя блогі, анлайн-праекты, інтэрнэт-прылады і супольнасці у сацыяльных сетках, стваральнікі якіх аптымальна выкарысталі магчымасці Інтэрнэту для рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, умацавання дэмакратыі і свабоды слова.

У 2015 годзе медыякампанія "Deutsche Welle" упершыню прысуджае прыз "За свабоду слова".

У конкурсе могуць прыняць удзел блогеры і анлайн-журналісты, якія працуюць на наступных мовах: ангельская, арабская, бенгальская, інданэзійская, іспанская, кітайская, нямецкая, персідская, партугальская, руская, турэцкая, украінская, французская, хіндзі.

Заяўкі прымаюцца ў міжнародных намінацыях:

  1. "Лепшая сацыяльная ініцыятыва ў Сеціве",
  2. "Бяспека і ахова асабістых дадзеных",
  3. "Культура і СМІ".

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца да 12 сакавіка 2015 года. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.

 

Паводле Ijnet.org.