Дэпартамент глабальных камунікацый ААН прымае заяўкі ад журналістаў/к на ўдзел у стажыроўцы (ЗША)
пан, 2019-04-01 10:14
Дэпартамент глабальных камунікацый ААН прымае заяўкі на ўдзел у стажыроўцы ў рамках праграмы стыпендый для журналістаў/ак ім. Рехама Аль-Фарра (RAF), якая пройдзе ў Цэнтральных установах ААН у Нью-Ёрку з 15 верасня па 5 кастрычніка 2019 года. Стажыроўка адкрыта для штатных журналістаў/ак ва ўзросце ад 22 да 35 гадоў. Усе выдаткі пакрываюцца. Заяўкі анлайн прымаюцца да 15 красавіка 2019.
У ходзе трохтыднёвай праграмы група маладых журналістаў і журналістак з усяго свету будзе асвятляць працу Генеральнай Асамблеі ААН, праводзіць гутаркі са старэйшымі службовымі асобамі і ўдзельнічаць у спецыяльных брыфінгах і семінарах.
Крыніца: un.by