DELF, DALF - як гэта працуе?
чцв, 2016-03-17 13:49
23 сакавіка 2016 года Амбасада Францыі ў Беларусі ладзіць сустрэчу-прэзентацыю "DELF, DALF. Як гэта працуе?".
На сустрэчы Клэр-Эліз Юбэр - аташэ па пытаннях моўнага супрацоўніцтва, намеснік Дарадцы па супрацоўніцтве і культуры Амбасады Францыі ў Беларусі - распавядзе пра сучасную моўную сертыфікацыю валодання французскай мовай і міжнародныя іспыты на атрыманне дыпломаў-пацверджанняў узораў DELF і DALF.
Прэзентацыя пройдзе ў памяшканні Французскай медыятэкі Амбасады Францыі ў Беларусі па адрасе: Мінск, вул. Гікалы, 4, Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна.
Пачатак сустрэчы - а 17-й гадзіне.
Крыніца AmbaFrance-by.org.